МІНСК, 26 ліп — Sputnik. Віцебскім школьнікам у мінулым навучальным годзе скармілі каля 660 кілаграмаў цукерак з алкаголем, паведамілі ў аўторак у Камітэце дзяржаўнага кантролю Беларусі.
Кантралёры праверылі арганізацыю харчавання школьнікаў у Віцебску і Оршы і знайшлі шэраг сур'ёзных парушэнняў з боку ААТ "Вітміл" і ААТ "Орша-Сэрвіс".
Як высветлілі ў КДК, за два першых месяца гэтага года ў віцебскіх школах было прададзена 660 кілаграмаў цукерак, зробленых з выкарыстаннем алкаголю, — на агульную суму ў 4800 рублёў. Акрамя таго, той жа "Вітміл" рэалізаваў амаль 700 кілаграмаў пірожных, вырабленых з пратэрмінаванага канцэнтрату.
Выявілі кантралёры таксама парушэнні ў тэхналогіі і складання меню для сталовых і буфетаў у школах Віцебска і Оршы.
Некаторым школьнікам давалі занадта маленькія порцыі страў, іншым жа прыкметна павялічвалі норму хлеба на сняданак ці абед — па 30 грамаў, што ў 1,5 разы больш дарослага меню.
За парушэнні 29 супрацоўнікаў былі прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасці, яшчэ 26 — да дысцыплінарнай.
Школьнае харчаванне вясной крытыкаваў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка: ён сказаў, што дзяцей "кормяць памыямі". Таксама вясной выявілася карупцыйная схема, звязаная з арганізацыяй харчавання і экс-дырэктарам Галоўнага ўпраўлення спажывецкага рынку Мінгарвыканкама.