Вызначаны даты і горад правядзення "Еўрабачання-2018"

© AP / Sergei ChuzavkovСальвадор Сабрал
Сальвадор Сабрал - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Паўфіналы папулярнага тэлеконкурсу пройдуць 8 і 10 мая, фінал – 12 чэрвеня 2018 года.

МІНСК, 26 ліп — Sputnik. Еўрапейскі вяшчальны саюз і партугальскае тэлебачанне абвясцілі горад і дату правядзення міжнароднага песеннага конкурсу "Еўрабачанне-2018".

Партугалія прыме "Еўрабачанне" дзякуючы перамозе выканаўцы Сальвадора Сабрала на конкурсе 2017 года, які прайшоў у маі ў Кіеве.

Па рашэнні арганізатараў шоу, "Еўрабачанне-2018" пройдзе ў сталіцы Партугаліі — Лісабоне. Таксама разглядаліся варыянты правесці конкурс у Бразе, Гандамары, Гімарайншы і Санта-Марыя-ды-Фейра.

Абвешчаныя і даты правядзення конкурсу. Так, першы і другі паўфіналы адбудуцца 8 і 10 мая, фінал — 12 мая 2018 года. За ўзнагароду "Еўрабачання-2018", як чакаецца, будуць змагацца больш за 40 краін, у тым ліку Беларусь.

Нацыянальныя адборы на "Еўрабачанне-2018" пачнуцца з верасня гэтага года — як мяркуецца, восенню Белтэлерадыёкампанія будзе прымаць заяўкі на ўдзел у адборы, а імя прадстаўніка Беларусі на конкурсе стане вядома ў канцы студзеня.

Партугалія ўдзельнічае ў "Еўрабачанні" ўжо паўстагоддзя, аднак прадстаўнікі краіны раней не перамагалі ў папулярным шоу з тэлеаўдыторыяй у 200 мільёнаў чалавек.

Стужка навiн
0