Gооgle мяняе тэхналогію пошуку

© PixabayСтаронка Google
Старонка Google - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Пошукавік вырашыў адмовіцца ад тэхналогіі, якая паказвала вынікі пошуку ўжо падчас ўводу карыстальнікамі запыту.

МІНСК, 27 ліп — Sputnik. Інтэрнэт-пошукавік Gооgle адмовіцца ад тэхналогіі Instant, якая дазваляла выводзіць вынікі пошуку яшчэ да таго, як карыстальнік цалкам увёў свой запыт.

Google — найбуйнейшы ў свеце інтэрнэт-пошукавік, толькі ў Беларусі яго наведваюць штомесяц больш за 65 мільёнаў разоў, агульны ж трафік сайта перавышае 28 мільярдаў праглядаў у месяц.

Карпарацыя пастаянна ўдасканальвае пошукавыя алгарытмы і механізмы выдачы. Яшчэ пра адну з навін стала вядома ў канцы ліпеня — Google адмовіцца ад тэхналогіі Instant, якая перадугадывала запыт карыстальніка і яшчэ пры яго ўводзе выдавала варыянты адказаў.

"З тых часоў шмат пошукавых запытаў было зроблена з мабільных прылад, што прадугледжвала розныя абмежаванні па малюнку, уводу і абмену інфармацыяй. Прымаючы гэта пад увагу, мы вырашылі адключыць Google Instant, каб засяродзіцца на тым, каб зрабіць пошук больш хуткім на ўсіх прыладах", — паведаміў прадстаўнік кампаніі профільнаму выданню Search Engine Land.

Пры сваім з'яўленні Google Instant лічыўся перадавой тэхналогіяй — машына вучылася прадбачыць інтарэсы карыстальніка і выдавала яму неабходныя падказкі. Пасля адмовы ад тэхналогіі пошукавік зноў будзе загружаць вынікі толькі пасля поўнага ўводу запыту.

Стужка навiн
0