Гродзенскі заапарк абвесціў конкурс на імя для зубраня

© Photo : Гродзенскі заапаркГродзенскі заапарк абвесціў конкурс на імя для зубраня
Гродзенскі заапарк абвесціў конкурс на імя для зубраня - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Маленькае зубраня нарадзілася ў Гродна 3 ліпеня ў Дзень Незалежнасці.

МІНСК, 27 ліп — Sputnik. У пачатку ліпеня ў Гродзенскім заапарку ад старажыла-зубра Барыса і маладой самкі Любавы нарадзілася маленькае зубраня.

"На дадзены момант маленькая зубрыца знаходзіцца на карантыне пад штодзённым наглядам спецыялістаў, аднак з мамай яе не разлучалі, таму яна даступная на агульным аглядзе", — паведамляецца на сайце заапарка.

Гродзенскі заапарк абвясціў конкурс — "Імя для зубра". Конкурс будзе праходзіць увесь жнівень месяц. Падвядзенне вынікаў конкурсу плануецца ў пачатку верасня пасля рэгістрацыі зубраня ў Мінпрыроды Беларусі.

З гэтай нагоды плануецца правесці вялікае свята ў гонар дня нараджэння зубраня.

Пераможца конкурсу атрымае месячны абанемент на наведванне заапарка. Свае варыянты імя для зубра (дзяўчынкі) можна пакідаць у заамагазіне Гродзенскага заапарка.

Стужка навiн
0