Відэа

Марафон і open-air пад Мінскам: як правесці наступныя выхадныя

Падпісацца
Марафон "Сцежка мужнасці" і спартыўна–забаўляльны фестываль open-air "Паляна сяброў" пройдуць 4-6 жніўня пад Мінскам, расказалі ў мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik арганізатары мерапрыемстваў.

Пешы комплексны марафон "Сцежка мужнасці" дасць магчымасць праверыць сябе на адной з дзвюх дыстанцый — 70 км ці 30 км. Удзельнічаць у ім змогуць не толькі спартсмены, але і пачаткоўцы, якія жадаюць паспрабаваць свае сілы.

"Цяпер нават звычайны шпацыр успрымаецца як спартыўная хада, мы стараемся адысці ад такога ўспрымання жыцця", — распавяла спецыяліст па сувязях з грамадскасцю СТАА "Адраджэнне" Таццяна Мартынава.

Адначасова пройдзе спартыўна-забаўляльны фэст "Паляна сяброў". Можна будзе не толькі паслухаць музыку, але і заняцца спортам усёй сям'ёй. Падчас open-air ні за што не прыйдзецца плаціць, усе забавы будуць бясплатныя.

Што можна будзе ўбачыць і зрабіць падчас фестывалю, глядзіце на відэа Sputnik.

Стужка навiн
0