Сіноптыкі: на выхадных будзе горача

© PixabayГарачае надвор'е
Гарачае надвор'е - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У некаторых раёнах тэмпература паветра можа прагравацца да +30 градусаў.

МІНСК, 27 ліп — Sputnik. Сіноптыкі абяцаюць гарачае і дажджлівае надвор'е ў бліжэйшыя выхадныя 29-30 ліпеня, паведамілі ў чацвер у Белгідрамеце.

Па прагнозах сіноптыкаў, на Беларусі пачынаюцца па-сапраўднаму летнія дні: трымаецца высокая тэмпература паветра, а вада ў многіх рэках, уключаючы Днепр і Сож, прагрэлася да 20-23 градусаў.

У бліжэйшыя выхадныя падобны пагодны трэнд захаваецца — будзе цяпло, аднак не абыдзецца без дажджоў. Так, у суботу 29 ліпеня прагназуюць кароткачасовыя ападкі і навальніцы, тэмпература паветра ноччу складзе +11…+18 градусаў, удзень — ад +20 да +25°С.

У нядзелю сіноптыкі ападкаў не прагназуюць, а паветра прагрэецца яшчэ мацней: днём у розных раёнах да +28 градусаў, а на Брэстчыне будзе да +30°С. Цёпла будзе і ў панядзелак — апошні дзень ліпеня.

Паводле папярэдніх прагнозаў, першы тыдзень жніўня ў Беларусі будзе таксама цёплым — пасля незвычайна прахалодных ліпеня і чэрвеня.

Стужка навiн
0