У першай палове дня каля пешаходнага моста праз Свіслач, што насупраць вуліцы Мельнікайтэ, інжынерныя войскі пачалі разгортваць пантон і спускаць на ваду вайсковыя катэры.
Дзеянні вайскоўцаў выклікалі цікавасць у гараджан — людзі сабраліся ля моста паглядзець на тое, што складана ўбачыць кожны дзень. Многія здымалі тое, што адбываецца, на мабільныя тэлефоны.
Па словах вайскоўцаў, пантоны затым адбуксуюць да Вострава слёз, каля якога пройдуць паказальныя выступленні дэсантнікаў у рамках дня ПДВ, які традыцыйна адзначаецца ў Беларусі 2 жніўня.