За паўгода беларусаў стала менш на 9,5 тысяч чалавек

© SputnikМінск
Мінск - Sputnik Беларусь
Падпісацца
На 1 ліпеня ў краіне пражывала 9 мільёнаў 495,5 тысяч чалавек, сведчаць дадзеныя Белстата.

МІНСК, 27 ліп — Sputnik. Колькасць насельніцтва Беларусі на 1 ліпеня бягучага года склала 9 мільёнаў 495,5 тысяч чалавек, гаворыцца ў паведамленні Нацыянальнага статыстычнага камітэта рэспублікі.

Для параўнання, на пачатак 2017 года колькасць насельніцтва краіны складала 9 мільёнаў 505 тысяч чалавек. За паўгода яна скарацілася на 9,5 тысяч чалавек.

У Белстаце таксама паведамілі, што за першае паўгоддзе ў краіне было зарэгістравана 26,3 тысячы шлюбаў. Скасавана было значна менш: афіцыйна распалася 15,4 тысячы сем'яў.

Раней прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выказваў думку аб тым, што для бяспекі краіны ў Беларусі павінна пражываць не менш за 20 мільёнаў чалавек. "Вы проста малайцы, вы выконваеце галоўную сваю місію. І гэта мэта ўсёй маёй палітыкі — у Беларусі павінна быць не менш за 20 мільёнаў чалавек.

Вось тады мы будзем магутныя як ніколі, і ніхто ў наш бок коса глядзець не будзе", — сказаў прэзідэнт у сакавіку 2017 года, узнагароджваючы шматдзетных маці напярэдадні Міжнароднага жаночага дня.     

Стужка навiн
0