Гурт Depeche Mode раніцай 28 ліпеня паведаміў у сваіх афіцыйных крыніцах аб тым, што канцэрт у Мінску, раней запланаваны на 17 ліпеня, пераносіцца на 13 лютага 2018 года, сказала Рогач.
"Мы афіцыйна пацвярджаем, што ўсе квіткі, набытыя на 17 ліпеня, сапраўдныя. Акрамя гэтага, пачынаючы з сённяшняй раніцы, можна набыць квіток на запланаваны канцэрт", — паведаміла суразмоўца.
PR-менеджэр канцэртнага агенцтва павіншавала ўсіх прыхільнікаў гурта з добрай навіной і выказала ад імя агенцтва велізарную падзяку за цярпенне і чаканне. Выдатна, што гэтыя чаканні апраўдаліся, адзначыла Рогач.
"Галоўнае цяпер гэта тое, што канцэрт адбудзецца, а ўсе страты арганізатараў і нейкія праблемы — гэта нашы пытанні, і мы з імі справімся. Як кажа наш дырэктар Андрэй Аляксееў, усё, што нас не забівае, робіць нас мацней", — сказала Рогач.