МІНСК, 28 ліп — Sputnik. Прахадныя балы на дзённую бюджэтную форму атрымання вышэйшай адукацыі ў Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт склалі ў гэтым годзе ад 192 да 336 балаў, паведамляецца на сайце ВНУ.
Беларускія ВНУ завяршылі залічэнне абітурыентаў на бюджэтнае аддзяленне і пачалі падводзіць вынікі прыёмнай кампаніі.
Так, у БДПУ прахадныя балы складаюць ад 192 да 336 балаў. Самы высокі прахадны бал — на спецыяльнасць "Выяўленчае мастацтва і камп'ютарная графіка", самы нізкі — на "Дашкольную адукацыю".
Дастаткова высокі прахадны бал таксама на "Лагапедыю" — 333 і "Гісторыю і экскурсійна-краязнаўчую працу" — 316.
На спецыяльнасць "Біялогія і геаграфія" прахадны бал склаў 251 з 400, на "Біялогію і хімію" — 252. Для патэнцыйных настаўнікаў фізікі і інфарматыкі прахадны бал склаў 193 з 400, матэматыкі і інфарматыкі — 227.
На некаторыя спецыяльнасці былі залічаны толькі абітурыенты без экзаменаў.
Падвялі вынікі ў БДПУ і прыёмнай кампаніі на бюджэтную "завочку". Так, прахадны бал на спецыяльнасць "Беларуская мова і літаратура" склаў 150 з 400, "Беларуская мова і літаратура" — 163, на "Музычнае мастацтва, рытміка і харэаграфія (скарочаны тэрмін навучання)" — 247.
Поўная інфармацыя аб прахадных балах на бюджэт у БДПУ ў 2017 годзе даступная на сайце ВНУ.