МІНСК, 28 ліп — Sputnik. Тры пенсіянеркі, старэйшай з якіх каля 80 гадоў, правялі 11 гадзін у лесе ў Бабруйскім раёне, паведамілі ў пятніцу ў прэс-службе МНС Беларусі.
Жанчыны раніцай адправіліся за грыбамі ў лясны масіў каля вёскі Вішнёўка Бабруйскага раёна, а бліжэй да абеду заблукалі. З сабой у іх быў мабільны тэлефон, па якім выклікалі ратавальнікаў. На пошукі пенсіянерак выехалі работнікі РАУС і МНС.
Пенсіянеркі пачулі гукі сірэны машыны МНС, але не маглі зарыентавацца, куды ісці. У выніку ў меркаваным квадраце пошукаў жанчын знайшлі пажарныя.
Стан жанчын ацанілі як здавальняючы, у шпіталізацыі ні адна з іх не мела патрэбы.