Замест сонца ў гэты дзень гасцей фестывалю сагравалі гарбата і кава, капаэйра і брэйк-данс, і, нягледзячы на дождж, ад незвычайнага марожанага і ліманаду таксама ніхто не адмаўляўся.
Кожны мог знайсці тут сабе занятак: паслухаць пазнавальную лекцыю ў лакацыі Edutainment, задаць свае пытанні папулярным блогерам, сплесці вянок з траў, памаляваць ці патанчыць пад любімую музыку.