Беларусы выйгралі гонку на дракарах у Клайпедзе

© Photo : jurossvente.lt Беларускі дракар у Клайпедзе
Беларускі дракар у Клайпедзе - Sputnik Беларусь
Падпісацца
На традыцыйным свяце мора ў Клайпедзе прайшлі гонкі на дракарах - перамагла каманда з Беларусі.

МІНСК, 30 ліп — Sputnik. У гонцы на дракарах на свяце мора ў Клайпедзе выйграла каманда з Беларусі "Беларуская калійная кампанія", паведамляе Sputnik Літва.

Студэнты гістфака на раскопках гарадзішча Кардон - Sputnik Беларусь
У Беларусі ўпершыню знайшлі цэлыя "молаты Тора"

У гэтым годзе ў спаборніцтве прынялі ўдзел 40 каманд. Самымі хуткімі аказаліся беларусы — яны першымі пераадолелі адлегласць у 500 метраў.

Другое месца заняла каманда Dragūnų batalionas, трэцяе — Kogas.

У Клайпедзе ў гэтыя выхадныя праходзіць традыцыйнае Свята мора, у рамках якога на рацэ Дане аматары гонак на лодках спаборнічалі ў сваім майстэрстве.

Усе выхадныя ў горадзе будуць пахадзіць музычныя і тэатральныя выступленні і іншыя забаўляльныя мерапрыемствы.

Стужка навiн
0