Каля 500 беларускіх спартыўных чыноўнікаў правялі мінулыя выхадныя на Аўгустоўскім канале, дзе спаборнічалі як у традыцыйных відах спорту, так і ў вельмі экзатычных.
Стральба з пнеўматычнай вінтоўкі, шахматы і шашкі, паркавы валейбол — гэта тое, што звыкла і зразумела кожнаму. А вось балотны футбол або забіванне цвіка на хуткасць — гэта хутчэй забава, дзе галоўнае — не нырнуць глыбока ці не стукнуць сабе з усёй моцы па пальцу.
На шчасце, мерапрыемства абышлося без няшчасных выпадкаў.