32-гадовы жыхар Нарачы скраў у краме паўкілаграма сасісак і глазураваны сырок. На кадрах, знятых камерай відэаназірання, можна ўбачыць, як мужчына падышоў да паліцы з мяснымі вырабамі, узяў пакет з сасіскамі і схаваў у шорты.
Затым ён прайшоў міма касы і выбег з крамы. Ахоўнік паспрабаваў затрымаць злодзея, аднак той паспеў схавацца, паведамілі Sputnik ва УУС Мінаблвыканкама.
Аператыўнікі прагледзілі запісы і высветлілі асобу мужчыны. Аказалася, што ён прыкладна месяц таму вызваліўся з месцаў пазбаўлення волі, дзе адбываў пакаранне за рабаванне.
У дачыненні да зламысніка ўзбуджаная крымінальная справа мужчыне пагражае да шасці гадоў пазбаўлення волі.