Радыё

Астролаг: у жніўні трэба баяцца не зацьменняў, а рэакцыі на іх

© Sputnik / Виктор ТолочкоАстролаг Вячаслаў Бонча
Астролаг Вячаслаў Бонча - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Астролаг Вячаслаў Бонча распавёў радыё Sputnik Беларусь, чаму надыходзячы жнівень будзе самым крызісным месяцам года і як паўплываюць на людзей адразу два зацьмення - месяцовае і сонечнае.
Астролог: в августе нужно бояться не затмений, а реакции на них

Жнівень прынята лічыць найбольш складаным месяцам года, паколькі ў гэтым месяцы Сонца знаходзіцца ў знаку Льва, і гэты не надта спрыяльны знак заўсёды падаваў сюрпрызы. Аднак надыходзячы жнівень будзе крызісным, таму што на працягу месяца будуць назірацца адразу два зацьмення, распавёў астролаг.

"Ад жніўня 2017 года мы чакаем два зацьмення — 7 жніўня месяцовае, а ўслед за ім 21 жніўня сонечнае. Але трэба сказаць, што зацьменняў не варта баяцца, трэба проста разумець, што ў гэты час асабліва моцны чалавечы фактар, і некаторыя людзі могуць здзяйсняць неадэкватныя ўчынкі, быць не ў сабе. Па сутнасці, гэта зацьменне духу альбо душы", — распавёў Бонча.

Астролаг Васіліна Міцкевіч - Sputnik Беларусь
Радыё
Астролаг: зацьменне ў жніўні можа запусціць аднаўленне СССР

Суразмоўца Sputnik параіў прыхільнікам гараскопаў выконваць меры бяспекі і імкнуцца трымаць сябе ў руках.

Яшчэ адна важная дата месяца, сярэдняя паміж двума зацьменнямі — 14 жніўня. Напярэдадні гэтай даты Меркурый змяняе фазу свайго руху на так званую "рэтраградная", бачную з Зямлі, папярэдзіў астролаг.

"У даты з 12-га па 15-га жніўня трэба быць вельмі уважлівым ва ўсім, што звязана з Меркурыем, а гэта інфармацыя, транспарт, іншыя сферы. Вялікая верагоднасць аварыйнасці. Таксама ў гэтыя дні пажадана не падпісваць ніякіх важных папер, таму што далейшы лёс гэтых дакументаў будзе непадуладны тым, хто іх падпісаў", — сказаў Бонча.

У персанальным плане гэтыя неспрыяльныя даты ў большай ступені закрануць Львоў і Вадаліваў, адзначыў астролаг. У прадстаўнікоў гэтых знакаў год можа быць найбольш фатальным. І калі Львоў зацьмення могуць датычыцца асабіста, то памылкі і няправільныя дзеянні Вадаліваў могуць адбіцца на іх найбліжэйшым атачэнні.

Суразмоўца Sputnik таксама распавёў пра тое, што будучыя зацьменні акажуць істотны ўплыў і на палітычныя падзеі ў свеце, і ў першую чаргу апынуцца лёсавызначальнымі для ЗША.

"Сонечнае зацьменне 21 жніўня можна цалкам назваць "амерыканскім", яно будзе назірацца на ўсёй тэрыторыі ЗША і праходзіць з захаду на ўсход. Гэта зацьменне тычыцца і карты ЗША, і карты прэзідэнта ЗША. Гэта сведчыць аб тым, што і лідар, і эліты ЗША могуць прыняць нейкія памылковыя дзеянні, у сувязі з чым праз месяц ці больш могуць быць і нейкія рэвалюцыйныя падзеі з боку цемнаскурага насельніцтва", — адзначыў Бонча.

Поўную версію размовы з астролагам Вячаславам Бончам слухайце на радыё Sputnik Беларусь.

Стужка навiн
0