Чыноўнікі працаўладкуюць больш падлеткаў

© Sputnik / Артем Житенев / Перайсці ў медыябанкСуботнік
Суботнік - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Пытанні занятасці непаўналетніх падняты ў Нацыянальным плане дзеянняў па паляпшэнні становішча дзяцей і ахове іх правоў.

МІНСК, 1 жні — Sputnik. Беларускія ўлады плануюць садзейнічаць працаўладкаванню непаўналетніх у іх вольны час, адпаведныя прапановы замацаваныя ў вынесеным на грамадскае абмеркаванне Нацплане.

Мінадукацыі ў аўторак апублікавала Нацыянальны план дзеянняў па паляпшэнні становішча дзяцей і ахове іх правоў на перыяд з 2017 па 2021 год.

Усяго ў Нацплане ўтрымліваюцца некалькі дзясяткаў ініцыятыў па абароне дзяцей ад небяспечнай інфармацыі, ранняму выяўленню захворванняў, арганізацыі дапамогі ў школах і іншыя.

Два пункты Нацплана прысвечаны працаўладкаванню падлеткаў у вольны ад вучобы час — улады плануюць садзейнічаць часовай занятасці непаўналетніх і ўдзелу іх у спецыяльных атрадах.

Калі гэтыя пункты плана будуць адобраны пасля грамадскага абмеркавання, зоймуцца стварэннем спрыяльных умоў для часовай занятасці непаўналетніх у Мінпрацы, Мінадукацыі, абласных і гарадскіх выканкамах.

На грамадскім абмеркаванні Нацыянальны план будзе знаходзіцца да панядзелка 7 жніўня. З яго поўным зместам можна азнаёміцца на сайце Мінадукацыі.

Стужка навiн
0