МІНСК, 1 жні — Sputnik. Скрадзены хакерамі сцэнар чацвёртага эпізоду сёмага сезона тэлесерыяла "Гульня тронаў" яшчэ не апублікаваны ў інтэрнэце.
"Гульня тронаў" — серыял тэлекампаніі HBO, адзін з самых папулярных на сучасным тэлебачанні: першую серыю сёмага сезона глядзелі больш за 15 мільёнаў чалавек.
Як стала вядома ў панядзелак, хакеры атакавалі серверы HBO і скралі каля палутара тэрабайт дадзеных тэлеканала — у тым ліку і сцэнар чацвёртай серыі "Гульні тронаў", якая яшчэ не выйшла, яна называецца "Трафеі вайны".
Самі ж дадзеныя пакуль у інтэрнэце не апублікаваны, хоць многія фанаты ўжо захацелі прачытаць сцэнар чарговай серыі "Гульні тронаў". Хакеры не кажуць, калі размесцяць інфармацыю.
HBO ўжо падвяргаўся буйной хакерскай атацы ў 2015-м, тады ў сетцы раней тэрміну былі апублікаваныя некалькі серый "Гульні тронаў". Пасля гэтага ў кампаніі заяўлялі аб тым, што ўзмацнілі меры засцярогі.
Новы сезон "Гульні тронаў" стане перадапошнім. Ужо выйшлі тры серыі, усяго ж іх будзе сем — шоу будзе выходзіць да канца жніўня гэтага года. Дата выхаду восьмага сезона "Гульні прастолаў" яшчэ не вызначана.