Міжнародны форум тэатральнага мастацтва "ТэАрт" абвясціў праграму

© Photo : "ТеарТ"Спектакль "Горад. Жаніцьба. Гогаль", архіўнае фота
Спектакль Горад. Жаніцьба. Гогаль, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У гэтым годзе "ТэАрт" пакажа 19 пастановак разнастайных жанраў і формаў з 8 краін свету.

МІНСК, 1 жні — Sputnik. VII Міжнародны форум тэатральнага мастацтва "ТэАрт" пройдзе з 27 верасня па 16 кастрычніка ў Мінску, паведамілі Sputnik арганізатары.

У гэтым годзе "ТэАрт" пакажа 19 пастановак разнастайных жанраў і формаў з 8 краін свету: Беларусі, Латвіі, Францыі, Германіі, Італіі, Расіі, Славеніі і Кыргызстана. Фестываль складаецца з трох секцый: міжнароднай праграмы, праграмы "Belarus Open" і "Школы ТэАрта", якая ўключае ў сябе лекцыі, сустрэчы з рэжысёрамі, майстар-класы і іншыя адукацыйныя мерапрыемствы.

Міжнародная праграма

Адкрые фестываль у гэтым годзе камедыя без слоў "Жаніцьба" М. В. Гогаля ў пастаноўцы Сяргея Зямлянскага. Рэжысёр і харэограф, які прыязджаў на "ТэАрт" у 2014 годзе са спектаклем "Матчына поле", вядомы сваім унікальным тэатральным стылем пластычнай драмы, які спалучае ў сабе элементы драматычнага спектакля, танцавальнага тэатра і пантамімы. "Жаніцьба" — ужо другая праца рэжысёра ў Ліепайскім тэатры ў стылі wordless.

Зорны склад

Сапраўдным падарункам міжнароднай праграмы "ТэАрт" у гэтым годзе стане спектакль "Іваноў" маскоўскага Тэатра Нацый у рэжысуры Цімафея Кулябіна. Адзін з самых тонкіх і незвычайных рэжысёраў сучаснага расійскага тэатра пераасэнсоўвае першую чэхаўскую п'есу і інтэрпрэтуе яе на сучасны лад. У пастаноўцы Іваноў не дваранін, а звычайны офісны работнік, які пакутуе ад крызісу сярэдняга ўзросту. Сапраўды зорны акцёрскі склад пастаноўкі — Чулпан Хаматова, Віктар Вяржбіцкі, Ігар Гордзін, Лізавета Баярская і мастацкі кіраўнік Тэатра Нацый Яўген Міронаў у ролі Іванова — уразіць нават самую спрактыкаваную беларускую тэатральную публіку.

Тэатральная Беларусь

"Belarus Open" — гэта куратарская праграма тэатральнага крытыка Людмілы Грамыка, якая сабрала лепшыя беларускія тэатральныя пастаноўкі апошніх двух гадоў у адзін кейс. У гэтым годзе "Belarus Open" здзівіць гледачоў сваёй насычанасцю: за 4 дні будуць паказаны 11 пастановак з Мінска і рэгіёнаў Беларусі.

Адкрыўшыся камедыяй без слоў, форум "ТэАрт-2017", а разам з ім і беларуская праграма, зачыніцца іншай камедыяй без слоў — "Пансіён" BELVEDERE" — спектаклем з лірычнымі развагамі пра крохкасць і хуткаплыннасць жыцця, пастаўленым у Беларускім дзяржаўным тэатры лялек італьянскім акцёрам і рэжысёрам Матэа Сп'яцы.

Стужка навiн
0