МІНСК, 2 жні — Sputnik. Рост прахадных балаў на платнае аддзяленне чакаецца ў Белдзяржуніверсітэце, паведаміў Sputnik адказны сакратар прыёмнай камісіі БДУ Вячаслаў Малафееў.
Беларускія ВНУ на гэтым тыдні скончаць прыём дакументаў на платную форму атрымання адукацыі, а вынікі ўступнай кампаніі 2017 года можна будзе падвесці ўжо на пачатку наступнага. Зрэшты, ужо па дадзеных на 2 жніўня можна сказаць: як і на бюджэтную форму навучання, прахадныя балы на платнае вырастуць.
"У параўнанні з бюджэтнай формай, можа, вырастуць і не так моцна, але мы чакаем рост прахадных балаў", — распавёў Малафееў.
Са слоў прадстаўніка галоўнага ВНУ краіны, асноўны рост ідзе за кошт фізіка-матэматычных спецыяльнасцяў — там сярэдні бал у абітурыентаў прыкметна вышэй, чым у мінулым годзе.
"Па асноўнай масе спецыяльнасцяў конкурс ужо ёсць, пакуль няма яго на эканамічны блок. Але туды абітурыенты заўсёды ідуць у апошнія дні — чакаюць, параўноўваюць. Бо толькі ў БДУ ёсць тры эканамічных аддзялення — экономфак, інстытуце бізнесу і менеджменту тэхналогій і ДІКСТ", — адзначыў Малафееў.
У цэлым у БДУ чакаюць асноўны рух пададзеных заяў у апошнія дні падачы заяў. Завершаць у вну прымаць дакументы на платнае ў 18:00 у пятніцу, 4 жніўня.