Штогод 2 жніўня вернікі розных канфесій адзначаюць Дзень прарока Ільі — аднаго з самых старажытных і ўшанаваных біблейскіх святых. І ў гэтую ж дату ў краінах былога СССР шырока адзначаецца Дзень ПДВ. Госць радыё Sputnik Беларусь протадыякан Андрэй Скробат мае дачыненне да абодвух свят — і па абавязку сваёй царкоўнай службы, і па службе ў шэрагах Савецкай Арміі.
"Калі казаць пра ўражанні дзіцячых часоў, то нам заўсёды казалі, што ў гэты дзень святы прарок Ілья на вогненнай калясніцы аб'язджае неба. Кажуць, што з гэтага дня пачынаюцца дажджы, але гэта хутчэй народны фальклор, самое ж свята носіць больш глыбокі сэнс. Ілья — адзін з найвялікшых прарокаў, пра якога згадвае сам збавіцель у Новым запавеце", — распавёў протадыякан.
Суразмоўца нагадаў біблейскую легенду пра цара Ізраіля Ахава, які, быўшы ідалапаклоннікам, прыносіў ахвяры язычніцкаму бажаству Ваалу. У пакаранне за ўпартасць цара ў ідалапаклонстве Бог паслаў на краіну спякоту. За тры гады з неба не ўпала ні кроплі дажджу. Засуха спынілася толькі пасля малітвы прарока Ільі. Згодна Святога Падання, у гісторыі чалавецтва ёсць усяго тры чалавекі, узятых на неба жывымі: апостал Іаан, Энох і прарок Ілья.
Невыпадкова са старажытных часоў славяне не толькі паважалі, але і пабойваліся Ілью, паколькі ён мог пакараць, пасылаючы маланкі. З гэтым святам у вернікаў звязана шмат розных прыкмет, традыцый і абрадаў.
У той жа час святкаванне Дня ПДВ у гэты ж дзень часцяком не абыходзіцца без шумных гулянняў, алкагольных напояў і купанняў у гарадскіх фантанах, адзначыў суразмоўца.
"Часам здзіўляе, як у нас усё на кантрастах адбываецца. З аднаго боку, людзі шануюць рэлігійнае свята. З іншага боку, спосаб адзначэння ў гэты дзень парой ні ў якія вароты не лезе. Нашым хлопцам, дэсантнікам, хачу парэкамендаваць перш чым адзначаць менавіта ў такім ключы, пацікавіцца, што ж гэта за дзень і хто такі прарок Ілья", — сказаў суразмоўца.
Гутарку з пратадыяканам Андрэем Скробатам слухайце на радыё Sputnik Беларусь.