Відэа

Лукашэнка падоўжыў дзеянне указа №585 для тых, хто ўжо ўзяў крэдыты

© Sputnik / Анна СоколоваДзеці ў пясочніцы
Дзеці ў пясочніцы - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Маладыя і шматдзетныя сем'і змогуць скарыстацца дзяржпадтрымкай, калі яны ўзялі камерцыйныя крэдыты на жыллё да 6 жніўня.

МІНСК, 2 жні — Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сваім указам №274 падоўжыў дзеянне ўказа №585 аб дзяржпадтрымцы пры будаўніцтве жылля маладым і шматдзетным сем'ям, паведамілі Sputnik у прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Гэты дакумент уносіць змены і дапаўненні ў раней прыняты ўказ №240, паводле якога ў Беларусі была змененая форма дзяржпадтрымкі пры будаўніцтве жылля.

"Тыя, хто мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, маладыя і шматдзетныя сем'і, якія ажыццяўляюць будаўніцтва жылля і якія заключылі для гэтых мэтаў да 6 жніўня 2017 года ўключна крэдытныя дагаворы на атрыманне камерцыйных (нельготных) крэдытаў, змогуць скарыстацца фінансавай падтрымкай дзяржавы на ўмовах указа №585 "Аб прадастаўленні маладым і шматдзетным сем'ям фінансавай падтрымкі дзяржавы", — растлумачылі ў прэс-службе прэзідэнта сутнасць прынятага нарматыўнага акта.

Там таксама адзначылі, што на такую дзяржпадтрымку ў цэлым па краіне могуць разлічваць 2814 маладых і 148 шматдзетных сем'яў.

Стужка навiн
0