Нагрузку на беларускіх школьнікаў абяцаюць паменшыць

© Sputnik / Константин Чалабов / Перайсці ў медыябанкШкольнікі на ўроку, архіўнае фота
Школьнікі на ўроку, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Знізіць нагрузку на навучэнцаў дапамогуць новыя навучальныя праграмы, па якіх дзеці будуць вучыцца ў 2017/2018 навучальным годзе.

МІНСК, 2 жні — Sputnik. Нагрузку на беларускіх школьнікаў плануюць знізіць за кошт змен у вучэбнай праграме, паведаміла ў сераду намеснік дырэктара Нацыянальнага інстытута адукацыі па навукова-даследчай рабоце Вольга Зелянко.

Школьнікаў у 2017/2018 навучальным годзе чакае шмат зменаў: пачатак урокаў — а дзевятай раніцы, новыя падручнікі і навучальныя праграмы, некаторыя змены з прадметамі. У цэлым жа чыноўнікі абяцаюць знізіць нагрузку на навучэнцаў.

"Каб пазбавіць навучэнцаў ад залішняй нагрузкі, распрацоўшчыкі навучальных праграм распачалі наступнае. Па-першае, канкрэтна прапісаны патрабаванні да вынікаў вучэбнай дзейнасці па кожнаму раздзелу праграмы па ўсіх прадметах, каб педагог кантраляваў веды і ўменні вучняў па зададзеных крытэрыях і паказчыках. Па-другое, вывучэнне асобных складаных для ўспрымання тэм перанесена ў старэйшыя класы ці перакладзена з базавага ўзроўню вывучэння на павышаны", — распавяла Зелянко на круглым стале, арганізаваным БелТА.

Так, у біялогіі паводзіны як вынік эвалюцыі і структурную арганізацыю і рэгуляцыю функцый жывых арганізмаў цяпер будуць вывучаць толькі на павышаным узроўні, а з агульнага курсу матэматыкі выведуць вытворныя.

Пазбегнуць нагрузкі, упэўнены чыноўнікі, дапаможа і скарачэнне "залішняй тэрміналогіі" па некаторых прадметах.

"Асобныя тэмы будуць вывучацца на ўзроўні агульнага прадстаўлення. Магу прывесці прыклад з вучэбнага прадмета "Беларуская мова". Раней вывучаліся віды аднасастаўных сказаў, праводзіўся кантроль па гэтай тэме. Цяпер ад навучэнцаў патрабуецца мець толькі агульнае ўяўленне аб аднасастаўным сказе і адрозніваць яго ад двухсастаўнага, але яны не абавязаны адрозніваць пэўна-асабовы сказ ад няпэўна-асабовага, таму што гэта веданне не мае ярка выяўленай практычнай накіраванасці", — патлумачыла яна.

Некаторыя тэмы таксама абяцаюць перавесці на практычны ўзровень: школьнік не будзе завучваць правілы, а вывучаць іх на канкрэтных прыкладах.

Стужка навiн
0