Свята карэйскай культуры пройдзе ў Мінску

© Sputnik / Илья Питалев / Перайсці ў медыябанкЖыхары Пхеньяна падчас дэманстрацыі
Жыхары Пхеньяна падчас дэманстрацыі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Мерапрыемствы ў рамках дня карэйскай культуры пройдуць з 13:00 па 17:00 у суботу.

МІНСК, 2 жні — Sputnik. Свята карэйскай культуры пройдзе на пляцоўцы ў Верхнім горадзе Мінска ў суботу 5 жніўня, паведамілі Sputnik у Мінгарвыканкаме.

Усё лета каля ратушы праходзяць святы культур: так, ужо адбыліся мерапрыемствы ў гонар шведскай, рускай, фінскай і іншых. У суботу, 5 жніўня, для мінчукоў і гасцей сталіцы рыхтуюць дзень карэйскай культуры.

Афіша свята прадугледжвае мерапрыемствы з 13:00 да 17:00. На сцэне за ратушай выступіць ансамбль карэйскай культуры "Арыранг", там жа можна будзе пачуць традыцыйныя ўдарныя інструменты і рытуальныя танцы з нажамі, а таксама веерамі і барабанамі.

Прадставяць у суботу і сучасную поп-музыку Карэі К-поп, якую любяць падлеткі па ўсім свеце. Выступаць там будуць беларускія гурты гэтага жанру.

Абяцаюць арганізатары і выступленні спартсменаў таэквандо, майстар-класы па баявому мастацтву, карэйскія гульні і фудкорт з нацыянальнымі карэйскімі стравамі.

Удзел ў мерапрыемствах бясплатны.

Стужка навiн
0