У зялёных сетках - як вырошчваюць і збіраюць буякі на Палессі
У зялёных сетках - як вырошчваюць і збіраюць буякі на Палессі
Sputnik Беларусь
Sputnik адправіўся на збор буякоў у найбуйнейшую ў рэгіёне фермерскую гаспадарку "Альшаны". Глядзіце ў фотастужцы, як збіраюць сінюю ягаду. 02.08.2017, Sputnik Беларусь
Плантацыя знаходзіцца ў вёсцы Высокае Столінскага раёна (3-4 км ад Альшан). Буякі тут вырошчваюць больш за сем гадоў.У мінулым годзе асноўным пакупніком ягад былі беларускія фармацэўтычныя і касметычныя кампаніі. У гэтым вялікую цікавасць праяўляюць расійскія фірмы.Буякі вельмі дарагая і карысная ягада. Выкарыстоўваецца для вытворчасці вітамінаў і касметыкі, лекаў.Ягада любіць вільготную і кіслую глебу, таму мясцовыя фермеры прыдумалі цэлую сістэму арашэння.Каб не шкодзілі птушкі — не дзяўблі і не псавалі ягады — кусцікі накрываюць спецыяльнай сеткай. На спякоце працаваць пад гэтай сеткай вельмі цяжка — няма ветру, і спякота ўзмацняецца.Збіраць буякі прыязджаюць часцяком цэлымі сем'ямі. Тут і моладзь, і пенсіянеры, і студэнты, і школьнікі. Працуе больш прыезджых — у мясцовых альшанцаў хапае сваіх клопатаў у гародах і цяпліцах.Калі не ленавацца, то на ягадах за 3-4 тыдні збору можна зарабіць нармальныя грошы.
У мінулым годзе асноўным пакупніком ягад былі беларускія фармацэўтычныя і касметычныя кампаніі. У гэтым вялікую цікавасць праяўляюць расійскія фірмы.
Буякі вельмі дарагая і карысная ягада. Выкарыстоўваецца для вытворчасці вітамінаў і касметыкі, лекаў.
Ягада любіць вільготную і кіслую глебу, таму мясцовыя фермеры прыдумалі цэлую сістэму арашэння.
Каб не шкодзілі птушкі — не дзяўблі і не псавалі ягады — кусцікі накрываюць спецыяльнай сеткай. На спякоце працаваць пад гэтай сеткай вельмі цяжка — няма ветру, і спякота ўзмацняецца.
Збіраць буякі прыязджаюць часцяком цэлымі сем'ямі. Тут і моладзь, і пенсіянеры, і студэнты, і школьнікі. Працуе больш прыезджых — у мясцовых альшанцаў хапае сваіх клопатаў у гародах і цяпліцах.
Калі не ленавацца, то на ягадах за 3-4 тыдні збору можна зарабіць нармальныя грошы.