Відэа

Відэафакт: дзеці замест дэсантнікаў купаюцца ў фантанах у дзень ПДВ

Падпісацца
Традыцыйная забава дэсантнікаў купацца ў фантанах і рэках у дзень ПДВ у гэтым годзе ў Мінску не заўважаная. Глядзіце на відэа, як выглядаюць сталічныя фантаны ў абед 2 жніўня.

У Дзень Паветрана-дэсантных войскаў у гарадах традыцыйна можна ўбачыць мужчын у цяльняшках і блакітных берэтах. Некаторыя з іх не проста радасна шпацыруюць па горадзе, а спрабуюць заваяваць мясцовыя фантаны або вадаёмы.

Cёлета ў Мінску дэсантнікі святкуюць памятны дзень не так актыўна. У абед навала вайскоўцаў запасу назіралася на набярэжнай Свіслачы недалёка ад Вострава Мужнасці і Смутку.

Забава купацца ў фантанах заўважана не была. Каля тэатра оперы і балета ў вадзе гарэзуюць толькі дзеці. Ля фантана ў парку Янкі Купалы гараджане загараюць на лаўцы і фатаграфуюцца. Дэсантнікаў ля вады не было. А вось супрацоўнікі міліцыі прысутнічалі.   

Стужка навiн
0