МІНСК, 3 жні — Sputnik. Расійскі фантастычны фільм "Гогаль. Пачатак" выйдзе ў пракат у дзвюх версіях — адна з іх будзе ўтрымліваць менш сцэн гвалту, паведамілі ў прэс-службе тэлеканала ТБ-3.
У аснове сюжэту фільма "Гогаль. Пачатак" — гісторыі з "Вечароў на хутары блізу Дзіканькі", у якіх апынецца герой самога пісьменніка.
Ужо стала вядома, што фантастычнай карціне прысвоілі ў Расіі пракатны рэйтынг "18+", але пракатчыкі плануюць і другую версію фільма — "16+", з яе будуць выразаныя некаторыя сэксуальныя і жорсткія сцэны. Ці прысвояць карціне ўзроставы рэйтынг у Беларусі, пакуль не вядома.
"Гогаль. Пачатак" зняты рэжысёрам Ягорам Баранавым. Галоўныя ролі ў стужцы выканалі Аляксандр Пятроў, Алег Меньшыкаў, Таісія Вілкава і Яўген Стычкін.
У пракат фільм "Гогаль. Пачатак" выйдзе 31 жніўня.