Аўтар "Гары Потэра" прызнана самым багатым пісьменнікам гэтага года

© AFP 2021 / Justin TALLISБрытанская пісьменніца Джаан Роулінг
Брытанская пісьменніца Джаан Роулінг - Sputnik Беларусь
За апошнія 12 месяцаў Роўлінг зарабіла 95 мільёнаў долараў – з улікам таго, што значную частку даходаў яна адразу аддавала на дабрачыннасць.

МІНСК, 4 жні — Sputnik. Аўтар серыі кніг пра чараўніка Гары Потэра і некалькіх дэтэктыўных раманаў для дарослых Джоан Роўлінг прызнана самай высокааплатнай пісьменніцай 2017 года, сведчаць дадзеныя рэйтынгу Forbes.

Роўлінг — адна з самых багатых пісьменніц свету. Яе сумарны даход перавышае мільярд долараў, аднак значную частку заробленых сродкаў пісьменніца перавяла на дабрачыннасць.

Па дадзеных Forbes, за апошнія 12 месяцаў стваральніца свету Гары Потэра зарабіла яшчэ 95 мільёнаў долараў — тым самым, яна прызнаная самым высокааплатным пісьменнікам у гэтым годзе. Матэрыяльнае становішча Роўлінг павялічвалася дзякуючы публікацыі і пастаноўкі п'есы "Гары Потэр і праклятае дзіця" і фільма "Фантастычныя пачвары і дзе яны жывуць".

Другое месца ў спісе самых высокааплатных пісьменнікаў заняў не гэтак вядомы на постсавецкай прасторы Джэймс Патэрсан, аўтар дэтэктыўных раманаў пра інспектара Алекса Кроса. Патэрсан зарабіў за год 87 мільёнаў долараў.

Трэцяе месца заняў амерыканскі пісьменнік Джэф Кіні з прыбыткам у 21 мільён долараў. Кіні ў першую чаргу вядомы па сваёй кнізе "Дзённік слабака".

Таксама ў рэйтынг самых высокааплатных пісьменнікаў патрапілі Дэн Браўн, Стывен Кінг, Джон Грышэм, Нара Робертс і іншыя аўтары. Беларускіх пісьменнікаў у рэйтынгу няма.

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
ԱրմենիաՀայերենАрмянскіАҧсныАҧсышәалаАбхазскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі