Радыё

Беларусаў запрашаюць прайсці 30 або 70 км "сцежкай мужнасці"

© Sputnik / Александр КривошеевСпецыяліст па сувязям з грамадкасцю спартыўна-аздараўляльнай арганізацыі "Адраджэнне" Таццяна Мартынава
Спецыяліст па сувязям з грамадкасцю спартыўна-аздараўляльнай арганізацыі Адраджэнне Таццяна Мартынава - Sputnik Беларусь
Падпісацца
З 4 па 6 жніўня пад Мінскам упершыню ў Беларусі пройдзе маштабны комплексны марафон "Сцежка мужнасці", удзельнікі якога змогуць праверыць свае сілы на адной з дзвюх дыстанцый — 30 км або 70 км.
Белорусов приглашают пройти 30 или 70 км "тропой мужества"

Арганізатар марафону, спецыяліст па сувязях з грамадскасцю спартыўна-аздараўленчай арганізацыі "Адраджэнне" Таццяна Мартынава распавяла ў студыі радыё Sputnik Беларусь аб новым гучным спартыўным праекце.

"Такія марафоны праводзяцца па ўсім свеце з розным маштабам. Ёсць яшчэ і дыстанцыя 100 км, сёлета яе мы пакуль не робім. У нас будуць спартсмены з Расіі, якія, у асноўным, зарэгістраваліся на 70 км, беларусы больш рэгістраваліся на 30. У Расіі такі марафон праходзіць даўно, яны ўжо звыклыя, а ў нашых спартсменаў гэта першы вопыт", — сказала Мартынава.

Са слоў суразмоўцы Sputnik, марафон невыпадкова называецца "Сцежкай мужнасці", гэта не вясёлы шпацыр па роўнай дарозе, гэта сапраўды выпрабаванне сябе на трываласць і выхаванне характару.

Для тых, хто ўсё ж не вырашыцца выпрабаваць свае сілы на марафонскай дыстанцыі, спецыяльна арганізаваны маштабны спартыўна-забаўляльны фэст "Паляна сяброў", дзе можна не толькі паслухаць музыку ў рэжыме нон-стоп, але і заняцца спортам усёй сям'ёй. Прычым і ўваход, і ўсе забавы для наведвальнікаў будуць абсалютна бясплатнымі. 

Поўную версію гутаркі з арганізатарам марафону "Сцежка мужнасці", спецыялістам па сувязях з грамадскасцю спартыўна-аздараўленчай арганізацыі "Адраджэнне" Таццянай Мартынавай слухайце ў аудыёзапісу Sputnik Беларусь.     

Стужка навiн
0