МІНСК, 4 жні — Sputnik. Другі фестываль традыцыйнай беларускай нацыянальнай кухні "Чарка-шкварка на Суле" пройдзе 23 верасня 2017 года на тэрыторыі Парку Гісторыі Сула.
"Гісторыі нашай кухні" — так коратка можна акрэсліць асноўную ідэю фестывалю. З глыбіні стагоддзяў да нашых дзён дайшлі шматлікія самабытныя стравы і напоі, але большасць з нас, на жаль, зможа назваць толькі дранікі і мачанку. У межах фестывалю "Чарка-шкварка на Суле", можна будзе паспрабаваць традыцыйныя беларускія стравы, прыгатаваныя па арыгінальных старадаўніх рэцэптах", — распавялі арганізатары мерапрыемства.
На тэрыторыі фестывалю будуць дзейнічаць два вялікіх тэматычных фудкорта: "Шляхетны пір" — зона шляхецкай, арыстакратычнай кухні і напояў і "Сялянскі падворак" — народная літвінская кухня і напоі.
У межах фестывалю адбудзецца блок ваенна-гістарычнай рэканструкцыі XVII-XVIII ст., з удзелам клубаў гістарычнай рэканструкцыі гэтага перыяду. У межах блока рэканструкцыі пройдуць ваенныя манеўры, паказальныя выступленні шляхты, сабельные баі.
Падчас правядзення фестывалю ежы, на пляцоўках парку гісторыі "Сула" можна будзе не толькі паспрабаваць гістарычныя стравы, але і паўдзельнічаць у кулінарных майстар-класах.
На канцэртнай пляцоўцы, якая размесціцца сярод камянёў старажытнага кромлеха, на працягу ўсяго фестывалю будуць праходзіць выступы сярэднявечных музыкаў, адбудуцца майстар-класы па старадаўніх шляхецкіх танцах, будзе працаваць рынак рамеснікаў-майстроў і розныя інтэрактыўныя кропкі: усе жадаючыя змогуць патрэніравацца ў стральбе з гістарычнага лука і паляўнічага арбалета, кінуць дзіду, баявую сякеру ці нож, паўдзельнічаць у шляхецкіх і народных выпрабаваннях.
Беларуская нацыянальная кухня фармавалася на працягу многіх стагоддзяў. Яе унікальнасць вызначаецца кліматычнымі ўмовамі, геаграфічным месцазнаходжаннем на мяжы геапалітычных рэгіёнаў.
Праграма фестывалю "Чарка-шкварка на Суле":
12:00 Урачыстае адкрыццё фестывалю.
Пляцоўкі:
"Шляхетны пір" — зона шляхецкай, арыстакратычнай кухні і напояў — Каралеўская Асамблея; "Сялянскі падворак" — народная літвінская кухня і напоі, рынак майстроў-рамеснікаў — "Бальная Зала" — з 11:00 да 18:00;
Майстар-класы па традыцыйнай кухні (3 майстар-класа на працягу ўсяго фестывалю): C 12:00 да 16:00;
Пляцоўка "Кромлех" (канцэртная пляцоўка)
13:00 — 18:30 Канцэртная праграма, майстар-класы па танцах, старадаўнія гульні, выступ вулічных тэатраў, прыдворных артыстаў.
Шляхецкі стан
11:00-17:30 блок ваенна-гістарычнай рэканструкцыі XVII-XVIII стагоддзяў. Ваенныя манеўры, паказальныя выступленні шляхты, сабельные баі, фота-зоны.
Інтэрактыўныя зоны
11:00 — 18:00 лучный цір манетны атракцыён archery battle Battle game "сэрсо", фехтовальная зона "Шляхецкія Гульні", перацягванне ліны на пнях, баі на мяхах і г. д.
Падрабязней з праграмай фестывалю можна пазнаёміцца ў сацыяльных сетках.