Відэа

Гіганцкая чайка перашкодзіла тэлевядучай завершыць прагноз надвор'я

Падпісацца
У Ванкуверы на мясцовым тэлеканале адбыўся канфуз падчас прагнозу надвор'я: чайка занадта блізка падляцела да камеры і павесяліла тэлевядучую. Глядзіце відэа пацешнага інцыдэнту.

Вядучая прагнозу надвор'я на тэлеканале ў канадскім Ванкуверы Тара Жан Стывенс не змагла скончыць прамы эфір праз "гіганцкую" чайку. Калі тэлевядучая пачала распавядаць, да камеры, якая дэманструе панараму горада, блізка падляцела чайка. Замест прыгажосцяў Ванкувера на экране за тэлевядучай красавалася велізарная птушка.

Спачатку вядучая спрабавала не заўважаць чайку. Аднак у выніку дзяўчына сышла з кадра, засмяяўшыся і спаслаўшыся на тое, што птушка ёй занадта моцна перашкаджае.

Ванкувер — партовы горад на ўзбярэжжы Ціхага акіяна ў Канадзе. Гэта трэці па велічыні горад краіны, у 2010 годзе тут праходзілі XXI зімовыя Алімпійскія гульні.

Стужка навiн
0