МІНСК, 4 жні — Sputnik. Амерыканскія фільмы пакажуць бясплатна ў пятніцу і суботу пад адкрытым небам на вуліцы Зыбіцкай у Мінску, паведамілі Sputnik у Мінгарвыканкаме.
Фільмы розных краін бясплатна паказваюць на папулярнай мінскай вуліцы ў межах праекта Open Air Cinema.
Працягнуцца кінапаказы амэрыканскімі стужкамі. Так, у гэтую пятніцу ў 21:00 тут можна будзе паглядзець вестэрн "Дуэль", галоўныя ролі ў якім выканалі Ліам Хэмсварт і Вудзі Харэльсан.
У суботу ў 21:00 пад адкрытым небам будзе паказана камедыя "Экстрамен" — тут галоўныя ролі выканалі Кевін Клайн, Пол Дадзена і Кэці Холмс.
Для гледачоў у дворыку гасцініцы "Манастырская" арганізаваны 220 месцаў, таксама працуюць кинабар і кафэ.
Праект Open Air Cinema пачаўся гэтым летам. Непасрэдны ўдзел у рэалізацыі ідэі бясплатных кінапаказаў прымаў Юрый Чачукевіч — экс-кіраўнік "Кінавідэапракату", які памёр на мінулым тыдні.