Відэа

Спермік на Зыбіцкай: "Імкнуся быць першым"

Падпісацца
Дзяўчына ў касцюме сперматазоіда прапагандавала бяспечнае каханне на Зыбіцкай. Глядзіце на відэа, як праходзіла незвычайная акцыя на папулярнай сталічнай вуліцы.

У мінулую пятніцу на вуліцы Зыбіцкая прамоўтэр у касцюме сперматазоіда прапагандавала бяспечны секс. І ўсім, хто фатаграфаваўся са Спермікам, яна раздавала падарункавыя сертыфікаты на паслугі клінікі "Ева".

Акцыя будзе доўжыцца ўвесь жнівень. Прамоўтэр сцвярджае, што ў касцюме ёй камфортна і што яе галоўная місія — прапаганда бяспечнага сексу.

Такой акцыяй сталічная клініка рэпрадукцыі і генетыкі "Ева" сумесна з беларускім вытворцам прэзерватываў "Індыга" вырашыла нагадаць людзям пра важнасць здаровага сексу. Незвычайны касцюм Сперміка пашылі спецыяльна да акцыі, і надзела яго дзяўчына-прамоўтэр Вікторыя.     

Стужка навiн
0