МІНСК, 5 жні — Sputnik. Спецыяліст па кібербяспецы Трой Хант сабраў самую маштабную ў гісторыі базу ненадзейных пароляў.
Пры гэтым распрацоўшчык арганізаваў праверку пароляў на ўстойлівасць да хакерскіх нападаў.
Хант часта публікуе інфармацыю аб уцечках у анлайн-сэрвісах. Грунтуючыся на гэтых дадзеных, ён сабраў базу пароляў, якія ўзломвалі часцей за ўсё. Цяпер кожны карыстальнік можа праверыць анлайн свой пароль на надзейнасць.
Пры гэтым сайт застаецца адкрыты і для ўсіх жадаючых унесці сваю лепту ў справу забеспячэння інтэрнэт-бяспекі. У 2013 годзе такі сэрвіс ужо быў запушчаны. У ім знаходзіліся лагіны і e-mail адрасы, непажаданыя для выкарыстання.
Самы масавы сліў пароляў назіраўся ў 2016 годзе — тады ў агульным доступе апынуліся 593 млн акаўнтаў.