Народному артисту СССР Игорю Лученку – 79
Наш зямляк, народны артыст Беларусі, народны артыст СССР, лаўрэат шматлікіх прэмій, самы вядомы і знакаміты беларускі кампазітар, аўтар ўсенародна любімых песень, такіх як "Спадчына", "Помнит Вена", "Мой родны кут", "Алеся", "Веранiка" — Ігар Лучанок адзначае свой 79-ы дзень нараджэння.
Радыё Sputnik Беларусь у асобе вядучага Вячаслава Шарапава выказвае самыя шчырыя віншаванні нашаму маэстра, жадае яму моцнага здароўя, новых песень і доўгіх гадоў шчаслівага жыцця.
"Сёння тэлефануюць многія, віншуюць, Міністэрства абароны — мае надзейныя сябры… а па тэлебачанні перадача будзе пра мяне", — сказаў Ігар Міхайлавіч.
Бадзёры голас нашага любімага імянінніка, народнага артыста СССР Ігара Лучанка слухайце на радыё Sputnik Беларусь.