Турыстаў запрашаюць на майстар-клас па вырабу снапа

© Sputnik / Сергей ЛескетьДажынкі, архіўнае фота
Дажынкі, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У музеі пад адкрытым небам на абрадзе "Жыцень" можна будзе пачуць традыцыйныя жніўныя і летнія песні, традыцыйныя найгрышы на музычных інструментах.

МІНСК, 7 жні — Sputnik. Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту ладзіць 12 жніўня абрадавае мерапрыемства "Жыцень".

У Музеі народнай архітэктуры і побыту ў велікодны дзень - Sputnik Беларусь
Фота
Валачобнікі і спевакі - фальклорнае свята на Вялікдзень у Азярцы

"Хлеб — святыня нашага народа, таму жніво лічылася вельмі адказным перыядам у жыцці беларускага селяніна. Пачатак і заканчэнне ўборкі зернавых урачыста адзначаліся не толькі сельскай грамадой, але і ў кожнай сям'і. Шматлікія абрады, звязаныя з уборкай ураджаю, паказваюць сялянскую павагу, нават святасць, з якой земляроб адносіўся да хлеба", — патлумачылі ў музеі.

Свята пазнаёміць наведвальнікаў з традыцыімі, якія звязаныя з уборкай ураджаю. У музеі пад адкрытым небам можна будзе пачуць традыцыйныя жніўныя і летнія песні, традыцыйныя найгрышы на музычных інструментах.

У праграме мерапрыемства:

  • Майстар-клас па вырабу снапа "Гаспадара"
  • Майстар-клас па ўборке ўраджаю сярпом
  • Фотазона
  • Лакальны абрад "Выгнанне мух"
  • Частаванне традыцыйным караваем і гарбатай.

Кошт квіткоў:

  • для дарослых — 8.00 руб.;
  • для дзяцей школьнага ўзросту — 4.00 руб.;
  • для дзяцей дашкольнага ўзросту — бясплатна.

Свята распачнецца 12 жніўня а 14-ай гадзіне ў Мінскім раёне ў вёсцы Азярцо ў Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту.

Стужка навiн
0