БЧ запусціла новую сістэму продажу квіткоў на рыжскі напрамак

© Photo : БЖД / Александр БачилоЦягнік Мінск-Вільнюс
Цягнік Мінск-Вільнюс - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Па новай сістэме дынамічнага коштаўтварэння, чым раней вы набудзеце квіток, тым танней ён вам абыйдзецца.

МІНСК, 8 жні — Sputnik. Беларуская чыгунка адкрыла продаж праязных дакументаў на цягнік Мінск — Рыга з ужываннем сістэмы дынамічнага кіравання тарыфамі ў міжнародных зносінах як пры праездзе "туды", так і ў зваротным кірунку, паведамляецца на сайце Беларускай чыгункі.

Па новай сістэме, чым раней вы набудзеце квіткі і чым менш іх будзе прададзена на гэты момант, тым танней яны будуць каштаваць. Да прыкладу, калі набыць квіток за 45 сутак да адпраўлення цягніка, а вагон яшчэ практычна пусты — квіток будзе каштаваць у 2 разы менш. Па меры напаўнення вагона кошт праязнога дакумента будзе паступова павялічвацца.

"Беларуская чыгунка за тыдзень па сістэме дынамічнага цэнаўтварэння на цягнік Мінск — Рыга № 87/88 рэалізавала ў 2,5 разы больш білетаў, чым за аналагічны перыяд мінулага года", — распавялі ў БЧ.

Пакуль новаўвядзенне дзейнічае толькі пры куплі квіткоў на цягнік № 87/88 Мінск — Рыга ў абодвух напрамках з датай адпраўлення ад 1 верасня.

Дадзены праект ладзіцца ў мэтах павышэння прывабнасці пасажырскіх перавозак чыгуначным транспартам і зніжэння тарыфнай нагрузкі на пасажыраў і рэалізуецца БЧ сумесна з Латвійскай чыгункай.    

Стужка навiн
0