МІНСК, 8 жні — Sputnik. Хакеры ўзламалі сетку кабельнага канала НВО і выклалі ў сеціва сцэнар пятага эпізоду тэлесерыяла "Гульня тронаў", паведаміла газета The New York Times.
Раней у сетцы ўжо з'явіўся сцэнар чацвёртага эпізоду. Зламыснікі патрабуюць ад тэлеканала выкуп у мільёны долараў у біткоінах.
Хакер пад псеўданімам Mr. Smith даслаў выданню спасылку на дакументы HBO, у тым ліку сцэнар, дадзеныя аб кастынгах і электронную перапіску аднаго з прадстаўнікоў кіраўніцтва канала. Для генеральнага дырэктара тэлеканала зламыснікі запісалі відэапасланне, у якім запатрабавалі ад канала некалькі мільярдаў долараў, каб прадухіліць далейшыя ўцечкі.
"Гульня тронаў" — самы папулярны серыял у гісторыі тэлеканала НВО, пяты эпізод серыяла павінен выйсці 13 жніўня. Тэлеканал заявіў, што працягне расследаванне, якое вядзе сумесна з паліцыяй, каб знайсці хакераў. Выкуп кіраўніцтва канала плаціць пакуль адмаўляецца.