Малюнкі Напалеона Орды з музея ў Кракаве пакажуць на выставе ў Мінску

© SputnikМастак, музыкант, літаратар, кампазітар і педагог Напалеон Орда
Мастак, музыкант, літаратар, кампазітар і педагог Напалеон Орда - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Творчасць Напалеона Орды звязана з гарадамі і мястэчкамі, палацамі і сядзібамі, касцёламі і цэрквамі Беларусі.

МІНСК, 8 жні — Sputnik. Выстава "Напалеон Орда. Ілюстраваная энцыклапедыя краіны" прадставіць шырокую геаграфію Беларусі, паведамілі Sputnik у Нацынальным мастацкім музеі Беларусі.

Пахавальная маска Тутанхамона - Sputnik Беларусь
У Мінск на выставу прывязуць пахавальную маску Тутанхамона

"На выставе ў музеі будзе прадстаўлена 110 малюнкаў і акварэляў Напалеона Орды са збору Нацыянальнага музея ў Кракаве, геаграфія якіх ахоплівае рэгіёны ад Беластока, Гродна і Вільні да Віцебска, Магілёва і Гомеля", — распавялі арганізатары.

Падобнага фармату выстава ў Беларусі праводзіцца ўпершыню. Раней аматары айчыннага мастацтва і культуры маглі бачыць пераважна графічныя аркушы з "Альбома гістарычных відаў Польшчы", апублікаванага Напалеонам Ордам у 1873-1883 гг. у Варшаве ў майстэрні Максіміліяна Фаянса (літограф — Алаізій Місяровіч).

У 2017 г. спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння аднаго з выдатных культурных дзеячаў Беларусі і Польшчы XIX стагоддзя — Напалеона Орды. Будучы чалавекам шырокага кола інтарэсаў, ён вядомы сёння дзякуючы значнай колькасці краявідных малюнкаў і акварэляў, якія прадстаўляюць памятныя гістарычныя месцы былой Рэчы Паспалітай і краін Заходняй Еўропы (было выканана больш за 1000 твораў).

Большая частка гэтай спадчыны мастака захоўваецца ў Нацыянальным музеі ў Кракаве. Немалая частка арыгінальных графічных работ Орды звязана з гарадамі і мястэчкамі, палацамі і сядзібамі, касцёламі і цэрквамі Беларусі.
Выстава будзе працаваць у Нацыянальным мастацкім музеі з 16 верасня да 3 снежня.

Стужка навiн
0