Мядзведзь у ЗША "скраў" пазадарожнік і ўрэзаўся ў паштовую скрыню

© PixabayМядзведь, архіўнае фота
Мядзведь, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Драпежнік нядрэнна "нашкодзіў" у машыне – вырваў руль і магнітолу і разбіў задняе шкло.

МІНСК, 8 жні — Sputnik. Мядзведзь "скраў" пазадарожнік у амерыканскім штаце Каларада і разбіў машыну, урэзаўшыся на ёй у паштовую скрыню, перадае выданне Durango Herald.

Кур'ёзны інцыдэнт адбыўся ў горадзе Дуранга. Мядзведзь ноччу залез у аўтамабіль і, мабыць, выпадкова зняў машыну з ручнога тормазу, альбо ўладальнік паставіў свой транспарт, што называецца, "на перадачу", і пазадарожнік выехаў са стаянкі.

Машына праехала недалёка і ўрэзалася ў паштовую скрыню, якая знаходзілася перад суседнім домам.

Суседзі, пачуўшы шум, выклікалі паліцыю. Праваахоўнікі, якія прыбылі на месца, канстатавалі, што мядзведзь ужо знік — запанікаваўшы, ён вырваў руль і разбіў задняе шкло. Пацярпела таксама магнітола — выдраная з прыборнай панэлі, яна вісела на правадах.

Паліцыянты адзначылі, што мядзведзю ўдалося за некалькі хвілін зрабіць тое, на што звычайнаму чалавеку спатрэбілася б як мінімум гадзіна. Аб тым, хто будзе пагашаць уладальніку аўтамашыны прычыненую касалапым шкоду, — не паведамляецца.

Стужка навiн
0