МІНСК, 8 жні — Sputnik. На вучобу ў беларускія ВНУ залічана 53,5 тысячы абітурыентаў, паведамілі Sputnik у прэс-службе Міністэрства адукацыі.
У ведамстве адзначаюць: на платную форму атрымання адукацыі паказчык у гэтым годзе ніжэй, чым у мінулым. У 2017 годзе ў ВНУ паступіла 26,8 тысячы платнікаў, а ў 2016-м — 28,4 тысячы.
Што датычыцца бюджэтнікаў, то іх на ўсе формы атрымання адукацыі ў гэтым годзе залічылі 26,7 тысячы.
Самы вялікі конкурс на бюджэтную дзённую форму навучання ў гэтым годзе назіраўся па спецыяльнасці "Спартыўна-турысцкая дзейнасць (менеджмент у турызме)" у БДПУ імя М. Танка. Там конкурс склаў 15,2. Паступіць на "Дызайн" у БДУ жадалі 12,6 вучняў, а на "Акцёрскае мастацтва" ў БДАМ — 11,4.