Бліжэйшы фестываль — "Шлях вікінгаў" — пройдзе 19-20 жніўня ў парку-музеі інтэрактыўнай гісторыі Сула і будзе прысвечаны перыяду ранняга Сярэднявечча.
"Фестываль прысвечаны эпосе станаўлення беларускай дзяржаўнасці, калі з'явілася першае Полацкае княства і гандлёвы шлях "з вараг у грэкі", які звязваў Балтыйскія і Візантыйскія зямлі і праходзіў па тэрыторыі сучаснай Беларусі", — распавёў Аляксандр Рак.
Са слоў арганізатараў, месца для правядзення было абрана не выпадкова — побач з музеем знаходзіцца курган вікінгаў, а сама рака Сула, якая працякае праз парк, уваходзіла ў водную сістэму шляху "з варагаў у грэкі".
Праграма фестывалю будзе складацца з двух тэматычных блокаў — гістарычнага і музычнага.
Галоўнай сюжэтнай лініяй мерапрыемства стане рэканструкцыя бітвы на Нямізе. Гасцям фестывалю таксама пакажуць эпізоды са спаленнем гарадзішча і захопам дракара. Са слоў арганізатараў, у фестывалі возьмуць удзел 150 рэканструктараў эпохі ранняга сярэднявечча з Беларусі, у цяперашні час удакладняецца колькасць удзельнікаў ад Расіі і Украіны.
У музычнай частцы праграмы прымуць удзел фолк-рок калектывы з Расіі, Беларусі і Украіны — FolCore, "Племя", Nevrida, Sakramant і іншыя. На фестывалі будзе працаваць і другая канцэртная пляцоўка, дзе пакажуць прадстаўленні вулічных тэатраў і правядуць майстар-класы па танцах.
"Сёлета мы зрабілі другую сцэну ў непасрэднай блізкасці ад рынку майстроў, каб госць мерапрыемства мог максімальна паглыбіцца ў атмасферу эпохі ранняга Сярэднявечча. Таксама плануем зрабіць так, каб усе майстры былі ў гістарычных касцюмах", — распавяла Паліна Іванцова.
Экстрым-тэатр "Берсерк" рыхтуе яшчэ адзін фестываль — прысвечаны беларускай нацыянальнай кухні. Фестываль "Чарка-шкварка на Суле" пройдзе ў другі раз 23 верасня.
"Беларуская кухня ў большасці асацыюецца выключна з дранікамі. Гэта далёка не так. Фестываль у гэтым годзе, як і летась, будзе прысвечаны кухне эпохі XVI-XVII стагоддзяў. Антураж эпохі шляхты будзе прысутнічаць паўсюль. У наступным годзе мы плануем узяць за аснову XIII-XIV стагоддзе", — распавёў Рак.
Экстрым-тэатр "Берсерк" таксама рыхтуецца да традыцыйнага фестывалю "Мінск Старажытны", які сёлета пройдзе 9-10 верасня ў цэнтры сталіцы і будзе прымеркаваны да 950-годдзя горада.