МІНСК, 9 жні — Sputnik. Шосты канцэрт "Класіка каля ратушы" пройдзе ў Верхнім горадзе 12 жніўня, паведамілі Sputnik у прэс-службе Мінгарвыканкама.
Канцэрт называецца "Беларуская рапсодыя". У аснову канцэрта ансамбля "Мінск-Класік" увайшла музыка з кінафільмаў 1960-1970-х гадоў, напісаная выбітным беларускім кампазітарам Яўгенам Глебавым.
"Людзі, якія наведаюць канцэрт у Верхнім горадзе, пачуюць музыку з такіх фільмаў, як "Пасля кірмашу", "Вясновая казка", "Апошняе лета дзяцінства", "Саша-Сашанька", "Траянскі конь", знятых на студыі "Беларусьфільм", — удакладнілі арганізатары.
Працягнуць праграму творы, напісаныя беларускімі кампазітарамі для Музычнага тэатра, у выкананні салістаў і музычнай капэлы "Санорус", якая сёлета адзначае свой дваццаціпяцігадовы юбілей.
Канцэрт пачнецца ў 20:30 у Верхнім горадзе.