Знайшлі першы будаўнічы чарцёж, які захаваўся з часоў Сярэднявечча

Упершыню за ўсю гісторыю вывучэння архітэктуры Старажытнай Русі ў руках навукоўцаў апынуўся сапраўдны прафесійны архітэктурны чарцёж.

МІНСК, 9 жні — Sputnik. У Полацку ў ходзе раскопак выявілі фрагмент архітэктурнага чарцяжа мяжы XI — XII стагоддзяў, паведамляе інфармацыйны партал sobor.by.

Пячатка Еўфрасінні Полацкай - Sputnik Беларусь
Навукоўцы знайшлі пячатку Еўфрасінні Полацкай

На тэрыторыі Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра была знойдзена плінфа канца XI — пачатку XII стагоддзя. Яна з'яўляецца фрагментам сярэднявечнай пабудовы, на якую нанесены малюнак. Чарцёж мае правільныя прапорцыі і адлюстроўвае таўшчыню сцен і іншыя выразна прамаляваныя дэталі будынка.

"Чарцяжоў 12 стагоддзя ніколі яшчэ ніхто не бачыў. Самыя раннія з вядомых на сёння сярэднявечных чарцяжоў адносяцца да канца 13 стагоддзя, нават візантыйскіх чарцяжоў не захавалася, ёсць толькі іх апісанні", — распавёў старшы навуковы супрацоўнік Дзяржаўнага Эрмітажа Яўген Торшын.

Навукоўцы прыйшлі да высновы, што малюнак зроблены прафесіяналам, які, верагодна, кіраваў будаўніцтвам храма. Хутчэй за ўсё чарцёж быў нанесены на яшчэ сырую гліну пісалам, якая затым была абпалена.

© Photo : Iнфармацыйны партал sobor.byМалюнак быў зроблены так званым пісалам па сырой гліне, якую потомы абпалілі
Малюнак быў зроблены так званым пісалам па сырой гліне, якую потомы абпалілі - Sputnik Беларусь
Малюнак быў зроблены так званым пісалам па сырой гліне, якую потомы абпалілі

"Чарцёж XII стагоддзя існуе пакуль у адзіным экзэмпляры", — падкрэсліў спецыяліст з Эрмітажа.

Спецыяліст называюць знаходку сенсацыяй, бо ўпершыню за ўсю гісторыю вывучэння архітэктуры Старажытнай Русі знойдзены сапраўдны прафесійны архітэктурны чарцёж, які захаваўся с часоў Сярэднявечча.

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
ԱրմենիաՀայերենАрмянскіАҧсныАҧсышәалаАбхазскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі