https://bel.sputnik.by/20170810/dachakalisya-leta-u-belarusi-u-chacver-da-34-s-1030225176.html
Дачакаліся лета: у Беларусі ў чацвер да +34°С
Дачакаліся лета: у Беларусі ў чацвер да +34°С
Sputnik Беларусь
У Мінску, паводле слоў сіноптыкаў, удзень будзе без дажджу, а слупкі тэрмометраў пакажуць ад +27 да +29°С. 10.08.2017, Sputnik Беларусь
2017-08-10T08:55+0300
2017-08-10T08:55+0300
2017-08-10T15:00+0300
https://cdnn11.img.sputnik.by/i/logo/logo-social.png
беларусь
мінск
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2017
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
у беларусі, навіны , галоўнае, прырода, беларусь, мінск, рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя
у беларусі, навіны , галоўнае, прырода, беларусь, мінск, рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя
Дачакаліся лета: у Беларусі ў чацвер да +34°С
08:55 10.08.2017 (абноўлена: 15:00 10.08.2017) У Мінску, паводле слоў сіноптыкаў, удзень будзе без дажджу, а слупкі тэрмометраў пакажуць ад +27 да +29°С.
МІНСК, 10 жні — Sputnik. Гарачае надвор'е чакаецца ў Беларусі ў чацвер 10 жніўня, месцамі ў паўднёва-заходніх рэгіёнах краіны тэмпература паветра ўдзень падымецца да +34°С, паведамілі Sputnik у Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.
У сувязі са спякотай, якую прынясе паветра з Заходняй Еўропы, на бліжэйшыя два дні Гідрамет абвясціў у рэспубліцы аранжавы ўзровень небяспекі.
"Максімальная тэмпература паветра ўдзень складзе ад +24 да +29°С, па паўднёвым захадзе да +34°С", — сказалі сіноптыкі.
У Гідрамеце таксама ўдакладнілі, што ўдзень будзе пераменная воблачнасць і без ападкаў, толькі ў паўночна-заходніх і заходніх раёнах Беларусі месцамі магчымы кароткачасовыя дажджы з навальніцамі.
У Мінску, па словах суразмоўцаў Sputnik, удзень без дажджу, а слупкі тэрмометраў пакажуць ад +27 да +29°С.