Відэа

Надзіманае кураня з прычоскай Трампа паставілі ля Белага дома

Падпісацца
Дзевяцімятровая надзіманая фігура кураня з'явілася паблізу Белага дома ў Вашынгтоне. Глядзіце на відэа, як турысты і мясцовыя жыхары фатаграфуюцца з птушкай.

Надзіманая птушка па мянушцы "Кураня Дон" з прычоскай як у прэзідэнта ЗША Дональда Трампа з'явілася на лужку непадалёк ад Белага дома. Размясціў гіганцкую цацку рэжысёр-дакументаліст Таран Сінгх Бра разам з іншымі дэманстрантамі. Акцыя стала фіналам месячнай спробы атрымаць дазвол на пратэст.

Каб набыць і ўсталяваць надзіманае кураня, рэжысёр Таран Сінгх Бра стварыў старонку ў інтэрнэце, дзе сабраў неабходныя 1500 долараў на акцыю. Раней надзіманая птушка была выкарыстана дэманстрантамі ў Чыкага, якія выступалі за абнародаванне падатковай дэкларацыі Трампа.

"Мы тут, каб крытыкаваць прэзідэнта як слабога і неэфектыўнага лідэра. Ён баіцца апублікаваць свае падатковыя дэкларацыі", — распавёў арганізатар акцыі Таран Сінгх Бра.

Месца для надзіманай курыцы абрана ідэальна: гэта не толькі намёк на крытыку прэзідэнта, але і добрая магчымасць быць заўважаным, паколькі на Белы дом накіравана мноства камер з шэрагу вуліц. Мясцовыя жыхары і турысты зладзілі шматлікія фотасесіі побач з надзіманым куранём і выклалі кадры ў сеціва.      

Стужка навiн
0