МІНСК, 10 жні — Sputnik. У дзіцячым "Еўрабачанні-2017" возьмуць удзел прадстаўнікі 16 краін, удзельнічаць у XV Міжнародным дзіцячым конкурсе песні "Еўрабачанне" будуць Албанія, Арменія, Аўстралія, Беларусь, Кіпр, Македонія, Грузія, Ірландыя, Італія, Мальта, Польшча, Партугалія, Расія, Сербія, Нідэрланды, Украіна.
У конкурсе возьмуць удзел юныя выканаўцы ва ўзросце ад 9 да 14 гадоў, трансляцыя шоу пройдзе ў дзённы час.
Сёлета галасаванне адбудзецца ў два этапы — у пятніцу, 24 лістапада, і ў нядзелю, 26 лістапада. Першы раўнд галасавання будзе спынены ў нядзелю за хвіліну да пачатку трансляцыі шоу.
Падчас шоу ў прамым эфіры анлайн-галасаванне адновіцца пасля апошняга выступу і будзе доўжыцца на працягу 15 хвілін. Фінальным вынікам будзе камбінацыя двух тураў галасавання, што складзе 50% ад агульнага галасавання.
XV Міжнародны дзіцячы конкурс песні "Еўрабачанне" прыме сталіца Грузіі Тбілісі. Конкурс пройдзе 26 лістапада ў Алімпійскім палацы ўмяшчальнасцю 4 тыс. гледачоў. Будынак быў палічаны больш камфортным для дэлегацый, журналістаў і заўзятараў, чым Палац спорту, які раней быў абвешчаны пляцоўкай конкурсу.