МІНСК, 10 жні — Sputnik. З дзесяці раніцы ля крамаў у ГЦ Dana Mall пачалі фармавацца чэргі кліентаў. Тут адкрываюцца сёння чатыры новыя крамы — разам з Zara ў Мінск прыйшлі Stradivarius і Bershka.
Усе тры брэнда належаць карпарацыі Inditex, якая аб'ядноўвае больш за 6750 магазінаў у 88 краінах пад брэндамі Zara, Oysho, Massimo Dutti, Bershka, Pull and Bear, Zara Home, Stradivarius і Uterque.
Калекцыя будзе абнаўляцца два разы на тыдзень. Над іх распрацоўкай працуе больш за трыста дызайнераў. У гэтым сезоне зрабілі ўпор на піжамны стыль, сукенкі ў стылі кімано і кветкавы прынт.
Для жанчын Zara прапануе тры калекцыі — Basic, Women, Trf.
Zara Women прапануе галоўныя трэнды сезона і бачыць сваёй аўдыторыяй смелую пакупніцу. Аддзел Basic прапануе рэчы базавага гардэроба.
Аддзел Zara Trf створаны для тых, каму Zara Basic і Zara Women здаюцца занадта чапурыстымі. Тут можна знайсці мноства варыяцый дэніму, трэнд сезона — джынсавы касцюм з вышыўкай або махрамі.
Дызайнеры асаблівую ўвагу надалі легінсам, якія ў гэтым сезоне — паўнавартасны элемент гардэроба. Можна знайсці і нетрывіяльныя мадэлі абутку.
У гэтым сезоне змогуць знайсці сабе вопратку да спадобы і прыхільнікі рэтра, у гэтым стылі выканана асобная калекцыя.
У аддзеле Zara Кids можна знайсці адзенне для хлопчыкаў і дзяўчынак да 14 гадоў і для нованароджаных ад 0 да 12 месяцаў. Для вытворчасці імкнуцца выкарыстаць натуральныя тканіны. У краме распавялі, што з-за папулярнасці мадэляў оверсайз, некаторыя далікатныя дзяўчыны таксама знаходзяць сабе рэчы ў дзіцячым аддзеле. Шматлікія мадэлі амаль дублююць дарослую калекцыю, для дзяцей таксама можна знайсці папулярныя мадэлі з вышыўкай і мехам. Сярод дзяцей у гэтым сезоне папулярныя касмічныя матывы і мульцяшныя прынты.
Адначасова з крамай адзення Zara адкрыўся магазін Zara Home, дзе можна набыць тавары для дома.
Для пакупнікоў крама адкрыецца ў 13:00. Онлайн продажаў пакуль не будзе, але планы ў кампаніі вялікія.
У краме Sputnik распавялі, што ў Мiнску калекцыя Zara не будзе адрознівацца ад краін суседзяў. Рэчы, якія вісяць у крамах Еўропы, можна знайсці зараз і ў Беларусі. Гэтая заява супакоіла скептыкаў, якія меркавалі, што да Мінска даедуць толькі састарэлыя калекцыі Zara.