МІНСК, 11 жні — Sputnik. Астэроід, дыяметр якога складае не больш за 30 метраў, праляціць міма Зямлі ў кастрычніку, паведамляе Еўрапейскае касмічнае агенцтва (ЕКА). Астэроід 2012 TC4 праляціць недалёка ад нашай планеты, прыкладна на адлегласці 44 тысяч кіламетраў, 12 кастрычніка.
"Астэроід такога памеру, у выпадку траплення ў атмасферу нашай планеты, зрабіў бы такі ж эфект, як чалябінскі метэарыт (які ўпаў 15 лютага 2013 года — Sputnik)", — адзначаецца ў паведамленні.
Пакуль астэроід будзе бачным, навукоўцы маюць намер "вывучыць яго настолькі дэталёва, наколькі магчыма, напрыклад, атрымаць інфармацыю пра яго склад".
Астэроід быў адкрыты ў 2012 годзе ў Чылі. Аднак з-за асаблівасцяў яго арбіты астраномы да нядаўняга часу не маглі адсочваць яго перамяшчэнне і не маглі сказаць, як блізка ён падыдзе да Зямлі.