Дудзінскі і Раецкая жэняцца ў пятніцу

© Photo : Facebook / Денис ДудинскийДзяніс Дудзінскі і Кацярына Раецкая
Дзяніс Дудзінскі і Кацярына Раецкая - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Гасцей запрасілі на пікнік у конны загарадны клуб "Залатая шпора" у Валожынскім раёне.

МІНСК, 11 жні — Sputnik. Вяселле музыкаў Дзяніса Дудзінскага і Кацярыны Раецкай пройдзе ў пятніцу ў загарадным конна-гістарычным клубе "Залатая шпора", паведаміла Sputnik крыніца.

Гасцей ужо запрасілі ў сядзібу, дзе для іх арганізуюць пікнік на свежым паветры.

Як раней распавяла Sputnik Кацярына Раецкая, на вяселле запрошана 90 чалавек — будуць сваякі пары, блізкія сябры і калегі. Запрашэнні былі адпраўленыя лідару гурта J:Морс Уладзіміру Пугачу і тэлевядучай Святлане Бароўскай.

Вядучая ахарактарызавала фармат вяселля, як пікнік, на які яна, цалкам верагодна, не будзе апранаць вясельную сукенку, а жаніх — касцюм.

Шлюб стане першым для 43-гадовага Дзяніса і 25-гадовай Кацярыны, яны сустракаюцца ўжо больш трох гадоў.

Публикация от Денис Дудинский (@dudinski_denis) Авг 3 2017 в 3:57 PDT

На пачатку жніўня Дудзінскі намякнуў, што вяселле будзе праходзіць у клубе "Залатая шпора". Ён размясціў у сябе на старонцы ў Instagram фота з гэтай сядзібы.

"Як праходзіць падрыхтоўка да сямейнага жыцця? Лёгка і нязмушана. Ні на што не намякаю і ніякіх паралеляў не праводжу. Праўда, @katyarayaa?" — напісаў ён.

Стужка навiн
0